На будаўнічай пляцоўцы Полацкай ГЭС прарвала дамбу.

У Полацкім раёне з-за высокага ўздыму ўзроўню вады ў Заходняй Дзвіне каля вёскі Лучна на месцы ўзвядзення гідраэлектрастанцыі прарвала 40 м дамбы. У выніку будаўнічы катлаван памерам 200 м на 250 м, дзе вядзецца будаўніцтва гідравузлоў Полацкай ГЭС, быў затоплены.

Людзі і тэхніка былі эвакуіраваны загадзя і не пацярпелі. Пагрозы падтаплення размешчаных побач населеных пунктаў няма.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?