Парламент Італіі пераабраў дзеючага прэзідэнта краіны Джорджа Напалітана на другі тэрмін. 87-гадоваму Напалітана ўдалося набраць большасць галасоў парламентарыяў.

Такім чынам прэзідэнт Італіі абраны з шостага разу.

Раней у суботу пасля таго, як стала вядома, што парламент пяты раз не здолеў выбраць прэзідэнта, Напалітана пагадзіўся зноў балатавацца на гэтую пасаду.
Да гэтага ён неаднаразова казаў, што не стане гэтага рабіць.

***

Напалітана нарадзіўся 29 чэрвеня 1925 г. у Неапалі. У юнацкія гады браў удзел у Руху Супраціву. Адразу пасля Другой сусветнай уступіў у Кампартыю, у 1956 годзе быў абраны ў яе Нацыянальны камітэт, дзе адказваў першапачаткова за праблемы Паўднёвай Італіі, а ў 1970-1980-я гады за культуру, эканамічныя пытанні і міжнародныя справы. Пасля распаду ІКП уступіў у партыю Левых дэмакратаў.

З 1953 года на працягу больш чым 40 гадоў прадстаўляў Неапаль у Палаце дэпутатаў, у 1992-1994 гадах быў яе кіраўніком. У 1996-1998 гадах міністр унутраных спраў. Пажыццёвы сенатар з 2005 года.

Першы раз быў абраны прэзідэнтам Італіі ў 2005 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?