Падазраванага ў здзяйсненні тэракту ў Бостане Джахара Царнаева затрымалі ў пятніцу ў 20:45 паводле часу ўсходняга ўзбярэжжа (04:45 па Мінску).

На сервісе youtube з’явілася відэа затрымання Царнаева, які на момант аперацыі хаваўся ў адной з лодак.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, Царнаеў атрымаў цяжкія раненні ў шыю і нагу і цяпер знаходзіцца пад узброенай аховай у бальніцы Beth Israel Medical Center ў Бостане.

У той самай бальніцы знаходзіцца цела ягонага брата Тамерлана, які загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй.

Следчыя чакаюць, калі затрыманы зможа загаварыць. Медыкі выказваюць засцярогу, што з-за атрыманых ранаў ён можа і не загаварыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?