Эксперты з амерыканскага аналітычнага цэнтра Stratfor лічаць, што браты Джахар і Тамерлан Царнаевы, якіх падазраюць ва ўчыненні тэракту падчас марафона ў Бостане 15 красавіка, належалі да гэтак званых «нізавых» прыхільнікаў джыхаду і наўрад ці мелі кантакты з прафесійнымі тэрарыстычнымі групамі накшталт Аль-Каіды.

Да такой высновы амерыканскіх аналітыкаў падводзяць некаторыя акалічнасці, звязаныя з выбухамі ў Бостане і затрыманнем братоў Царнаевых, а менавіта: нескладаны характар тэрарыстычнай атакі братоў; адсутнасьць плана ўцёкаў; абрабаванне братамі крамы непадалёк ад Бостану 18 красавіка, праз тры дні пасля тэракту.

Але згаданы амерыканскі аналітычны цэнтр мяркуе, што нават будучы такімі аматарамі, «нізавыя» тэрарысты уяўляюць вялікую небяспеку: «Гэты выпадак паказвае, як у апошнія гады пагроза джыхаду паменшыла свой узровень сур’ёзнасці, але пашырыла свой маштаб. Гэтая тэндэнцыя, як мяркуем, будзе працягвацца. У свабодным грамадзтве заўсёды будзе шмат лёгка даступных мішэняў, і забіваць людзей будзе неверагодна лёгка нават для непадрыхтаваных асобаў. У гэтым выпадку браты правялі атаку, якая была ў межах іхных магчымасцяў, а не спрабавалі нечага больш грандыёзнага, дзеля чаго магла спатрэбіцца дапамогу звонку, а з ёю з'явіцца і небяспека быць выкрытымі агентамі адпаведных службаў» — пішуць аналітыкі Stratfor.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?