У мэтах прадухілення магчымых махлярскіх аперацый 19 красавіка ААТ «ААБ Беларусбанк» увяло часовыя абмежаванні на правядзенне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных картак банка ў банкаматах, калі аперацыя прадугледжвае счытванне інфармацыі аб картцы з магнітнай паласы.

Як паведамілі ў прэс-службе банка, абмежаванні закрануць некаторыя краіны Азіі і Лацінскай Амерыкі. Так, да 1 верасня 2014 года будзе абмежавана зняцце наяўных у Мексіцы, да 1 кастрычніка 2014 года — у Балівіі, Чылі, Калумбіі, Дамініканскай Рэспубліцы, Панаме, да 1 кастрычніка 2015 года — у Камбоджы, Ганконгу, Інданезіі, Малайзіі, на Філіпінах, у В’етнаме і Шры-Ланцы. Да 18 кастрычніка гэтага года абмежаванні будуць дзейнічаць у дачыненні да Бразіліі, да 31 снежня 2015 года — Аўстраліі, да 1 кастрычніка 2017 года — Тайланда.

Пры неабходнасці забарона на правядзенне аперацый можа быць знята на перыяд знаходжання трымальніка карткі ў вышэйназваных краінах. Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка.

Абмежаванні не закрануць безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?