У СШ № 34 21 красавіка прайшоў чэмпіянат Віцебскай вобласці па бодзібілдынгу і бодзіфітнэсе, у якім прынялі ўдзел 11 спартсменаў — 8 мужчын і 3 дзяўчыны, піша сайт «Народныя навіны Віцебска».

Спаборніцтвы праходзілі ў трох катэгорыях: юнакі і юніёры (да 23) гадоў, мужчыны і жаночы бодзіфітнэс. У абавязковай праграме па бодзібілдынгу спартсменам трэба было прадэманстраваць сем поз: двайны біцэпс спераду і ззаду, найшырэйшыя мышцы спіны спераду і ззаду, біцэпс збоку, трыцэпс збоку і прэс, сцягно. А ў адвольнай праграме яны пад музыку дэманстравалі магчымасці сваіх целаў. Дзяўчаты выходзілі два разы — у чорным і каляровым купальніку, ім трэба было толькі грацыёзна прадэманстраваць журы сябе з чатырох бакоў.

У катэгорыі юнакі і юніёры перамогу атрымаў Аляксандр Ляшко, другім стаў Андрэй Панамароў, а бронза ва Уладзіслава Татыржа.

Сярод мужчын лепшым бодзібілдэрам прызнаны Антон Дзярзевіч, на другой прыступцы п'едэстала Аляксандр Ляшко, на трэцяй — Алег Рубін.

У дзяўчат перамагла Кацярына Мядзведзева, сярэбраны медаль у Вікторыі Даніч, а Юлія Мікуліч стала трэцяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?