Француз Рафаэль Пуарэ пакінуў пасаду старшага трэнера мужчынскай нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне. Кантракт паміж спецыялістам і Мінспорту Беларусі скасаваны паводле пагаднення бакоў.

Знакаміты ў мінулым французскі спартсмен Рафаэль Пуарэ афіцыйна стаў новым старшым трэнерам мужчынскай зборнай 15 мая 2012 г.

Падпісанне кантракту з ім праходзіла ў спарткомплексе «Раўбічы». Працоўным пагадненнем меркавалася, што Пуарэ будзе працаваць на сваёй пасадзе да канца Алімпіяды-2014 у Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?