У Брэсце 22 красавіка затрымалі нецвярозага кіроўцу, які стаў у рэгіёне рэкардсменам па ступені ап'янення.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, у 10.15 на вуліцы Суворава супрацоўнік батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ спыніў аўтамабіль "Опель-Вектра", бо яго кіроўца не быў прышпілены рамянём бяспекі.

"З першых хвілін размовы інспектар зразумеў, што аўтамабіліст знаходзіцца ў стане ап'янення. 34-гадовага берасцейа даставілі на медагляд, дзе ў яго было выяўлена 3,22 праміле алкаголю", — сказала Сахарчук.

Таксака ўстаноўлена, што ў чэрвені 2010 года гэты мужчына быў на тры гады пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за знаходжанне за рулём у стане ап'янення.

У дачыненні да затрыманага складзены адміністрацыйны пратакол.

"Часцей за ўсё ў нецвярозых кіроўцаў выяўляюць ад 0,8 да 1,3 праміле алкаголю. Такая колькасць, як у гэтага грамадзяніна, выяўлена ўпершыню з пачатку гэтага года ў вобласці, — адзначыла Сахарчук. — Усяго ў рэгіёне з пачатку 2013 года затрымана амаль 1.800 аўтамабілістаў, якія знаходзіліся за рулём у стане ап'янення".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?