Памёр Міхал Шарамет.
Даруйце, не ўмею пісаць некралогі, але мушу напісаць, бо такіх людзей у Беларусі адзінкі. І адным з іх стала менш.
Міхал быў доўгі час адным з матораў Маладога Фронту, я запомніў яго як чалавека, з якім хацелася быць у адной камандзе. На яго можна было разлічваць. Ён працаваў, калі астатнія разважалі. Ён не спыняўся, калі ўсе астатнія складалі рукі.
У «Маладым Фронце» Міхал, сярод іншага, вывешваўПры гэтым, сваіх поглядаў Міхал не змяняў, размаўляўбел-чырвона-белыя сцягі на самыхнедасягальна-высокіх кропках горада. Быў хлопцам фізічна моцным, але адначасова вельмі разумным. Пазней працаваў у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, дзе зноў спецыялізаваўся на «высотных» працах.
Для мяне ён быў адным з тых людзей, на якіх павінна трымацца Беларусь. У нашай з Вамі Беларусі адна з апораў знікла.
Спачуванне жонцы Алене, бацькам і сыну. Светлая памяць!