Сёлета пасажыраў Дзіцячай чыгункі па выхадных і святочных днях чакае новая забаўляльная праграма. «Падарожжа будзе суправаджацца тэатралізаванай пастаноўкай, конкурсамі і гульнямі, удзельнікамі якіх змогуць стаць як дарослыя, так і дзеці», — адзначылі ў прэс-службе чыгункі.

«Сталічны экспрэс», які курсуе па Дзіцячай чыгунцы, складаецца з 6 вагонаў. Маршрут цягніка пралягае ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і ў зваротным кірунку.

Абслугоўваюць рух юныя чыгуначнікі, якія выконваюць абавязкі машыніста, начальніка цягніка, а таксама дыспетчара, дзяжурнага па станцыі, праваднікоў, кантралёраў-рэвізораў.

У маі і верасні «Сталічны экспрэс» будзе курсіраваць па выхадных і святочных днях.
Улетку Дзіцячая чыгунка чакае наведвальнікаў і ў буднія дні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?