На выставе «ТІБО-2013» Robotics.by сумесна з Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі паказалі некалькі прататыпаў мадэляў універсальных мабільных робатаў на гусенічных шасі.

Робаты могуць кіравацца як па Wi-Fi або спецыяльным пратаколам XBee PRO, так і з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання або з дапамогай смартфона.

З дапамогай інфрачырвонага датчыка робаты ўмеюць не толькі распазнаваць наяўнасць перашкоды, але і тып перашкоды: сцяна, прыступка, калона... На робатах можа ўсталёўвацца відэакамера і гуказапіснае абсталяванне, а таксама дадатковыя сэнсары і датчыкі пры жаданні заказчыка.

Таксама робаты могуць аснашчацца галасавой сістэмай. Распрацоўка АІПІ паведамляе аб тыпе перашкоды на беларускай мове.

Плата кіравання на базе мікракантролера Amtel — уласная распрацоўка Robotics.by. Карэспандэнтам паказалі і першую, пілотную версію платы, сабраную літаральна «на каленках».

Робаты прызначаюцца для навучальнага працэсу і для «тэхнаманаў», але могуць ужо ў найбліжэйшай будучыні быць выкарыстаны ў навуковых і нават ваенных мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?