Галандскага дыпламата Раймонда Путэрая, прызнанага вінаватым у шпіянажы на карысць Расіі, суд у Гаазе асудзіў да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Па словах суддзі, 61-гадовы дыпламат перадаў Расіі сотні сакрэтных дакументаў палітычнага і абарончага характару. Пры гэтым суддзя звярнуў увагу на тое, што дыпламат шпіёніў на карысць Масквы, каб пагасіць свае даўгі і дазволіць сабе вялікія выдаткі на раскошу.

Па версіі следства, за сваю працу былы дыпламат атрымаў больш за 72 тысячы еўра. Былога консульскага служачага арыштавалі ў Амстэрдаме, у аэрапорце Схіпхол, вясной мінулага года.

Нідэрландскія спецслужбы выйшлі на Путэрая пасля таго, як у Германіі была арыштаваная сям'я — Андрэас і Хейдрун Аншлаг, якія, як высветлілася, таксама працавалі на расійскую разведку. Менавіта праз іх Путэрай перадаваў інфармацыю Расіі.

У Нідэрландах Путэрая называюць самым буйным шпіёнам ў сучаснай гісторыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?