У сувязі з разбурэннем гістарычнай часткі Гродна Камітэт па культуры і адукацыі Еўрапарламента звярнуўся ў ЮНЭСКА з просьбай абароны гістарычнай часткі цэнтра каралеўскага горада над Нёманам. У заяве ўтрымліваецца просьба ўтварэння міжнароднай камісіі, якая занялася б наглядам за рэстаўрацыйнымі працамі ў Гродне.

Прадстаўнік Камітэта Тадэвуш Звефка падрыхтаваў таксама адмысловую заяву, у якой асуджаецца праграма рэканструкцыі забытковых будынкаў гістарычнага цэнтра Гродна і заклік да мясцовых ўладаў спыніць падобныя дзеянні.

Як паведаміў лідэру дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу старшыня Камісіі па замежным справам Еўрапейскага парламента Яцэк Сарыюш‑Вольскі «старажытная культурная спадчына Гродна з’яўляецца супольнай праблемай не толькі беларусаў, але таксама і палякаў, літоўцаў і ўсіх еўрапейцаў, і я маю спадзеў, што прадпрынятыя намі крокі дапамогуць спыніць далейшае наўмыснае разбурэнне старажытнага цэнтру Гродна».

Нагадаем, што лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў лісты ў ЮНЭСКА і шэраг міжнародных арганізацый па захаванні культурнай спадчыны, а таксама да кіраўнікоў урадаў краін ЕС і дэпутатаў Еўрапарламента з просьбай не дапусціць знішчэння гістарычнай архітэктурна‑археалагічнай спадчыны Гродна. Цяпер па яго просьбе з такім жа заклікам у ЮНЭСКА звярнуўся Камітэт па культуры і адукацыі Еўрапарламента.

Milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0