«Ліза Алерт» — добраахвотніцкі атрад, які займаецца пошукамі зніклых дзяцей, — з'явіўся восенню 2010 года, калі ў падмаскоўным лесе згубілася дзяўчынка Ліза разам з цёткай. Зніклых шукалі практычна толькі добраахвотнікі. І Лізу, і яе цётку знайшлі загінулымі, хоць, калі б пошукі пачаліся раней, усё магло скласціся інакш. Атрад быў названы ў гонар загінулай дзяўчынкі Лізы. Слова Алерт узята з назвы міжнароднай сістэмы рэагавання на зніклых дзяцей «Амбер Алерт».

Рэгіянальнае падраздзяленне атрада «Ліза Алерт Мінск» з'явілася нядаўна, у пачатку 2013 года. Атрад ужо некалькі разоў удзельнічаў у пошуках сумесна з міліцыяй. Ужо сёння дзясяткі добраахвотнікаў гатовыя ў любую хвіліну арганізаваць пошукі зніклага чалавека ў любым рэгіёне Беларусі.

У Беларусі праблема зніклых дзяцей стаіць не так востра, як у Расіі, тым не менш штогод у органы ўнутраных спраў паступае больш як 2 тысяч зваротаў пра невядомае знікненне дзяцей.

Выстава «Не па-дзіцячы» названа так, таму што гісторыі, пра якія расказваецца ў экспазіцыі, — гэта гісторыі дзяцей, пастаўленых на грань паміж жыццём і смерцю. За кожнай з інсталяцый на ёй — лёс дзіцяці.

Наведвальнікам выставы будуць прадстаўлены дзевяць гісторый, дзевяць расказаў пра пошукі.

На прэс-канферэнцыі ў межах адкрыцця экспазіцыі валанцёры «Лізы Алерт» расказалі, што павінны зрабіць бацькі, каб іх дзіця не прапала, а таксама, што яны павінны зрабіць, калі такая бяда ўсё ж здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?