23 красавіка маладафронтаўцу Уладзю Яроменку патэлефанваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт, патлумачыўшы, што ў юнака маюцца не адбытыя 15 сутак, паведамляе сайт mfront.net.

«Я нават не ведаю, за што і калі быў асуджаны. Магчыма, гэта вынік судовага паседжання за парушэнне прэвентыўнага нагляду, аб якім мне ніхто не паведаміў, як гэта было ўжо раней. Мяркую, што такім чынам супрацоўнікі сілавых структураў нейталізуюць “небяспечных” моладзевых актывістаў перад Чарнобыльскім шляхам. Ужо адбывае адміністрацыйны арышт Павал Вінаградаў, зараз у мяне з’явіліся суткі. Напэўна, гэта не апошнія прэвентыўныя “меры забяспячэння правапарадку” перад акцыяй на гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Натуральна, што я не магу “бегаць” ад гэтых сутак, бо за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду падугледжана пазбаўенне волі на тэрмін да двух год, таму ўчастковы не хавае, што я паеду з апорнага пункту ў ізалятар на Акрэсціна», — каментуе маладафронтавец.

Нагадаем, што 15 сакавіка 2012 года за Уладзем Яроменкам быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на год. 15 сакавіка 2013 года нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгода. Парушэнне нагляду пагражае пазбаўленнем волі тэрмінам да 1 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?