Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве ў аўторак.

«Калі заможны расійскі інвестар прыйдзе ў Польшчу і захоча інвеставаць у краіну, мы будзем рады яму, як і інвестару з любой іншай краіны, хоць і з некаторымі ўмовамі, — цытуе Туска агенцтва Bloomberg. — Аднак калі ён захоча купіць PKN Orlen [нафтаперапрацоўчы завод у Плоцку], Гданьскі нафтаперапрацоўчы завод або PGNiG [аналаг «Белтрансгаза» і «Белнафтахіма»], ён не зможа іх купіць».

Прэм'ер таксама расказаў, што былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі лабіраваў продаж расійскай кампаніі «Акрон» завода па вытворчасці азотных угнаенняў у Тарнаве. Гэта аналаг беларускага «Гродна Азота», аднак Туск патлумачыў яму, што гэта «пярэчыла б нашым нацыянальным інтарэсам».

На сёння «Газпрам» дабіўся кантролю над газаправоднай сеткай толькі ў Беларусі, Малдове і Арменіі. Краіны Еўрасаюза не дапускаюць гэтага з меркаванняў стратэгічнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?