Ратавальнікі аднавілі дамбу каля вёскі Мардвін (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці), якая была прарваная 18 красавіка ў выніку пад'ёму ўзроўню вады ў Прыпяці.

У мінулыя суткі ліквідацыяй наступстваў прарыву дамбы займаліся 57 чалавек і 40 адзінак тэхнікі розных міністэрстваў і ведамстваў.

Першапачаткова шырыня прарыву складала 20 метраў пры агульнай даўжыні пабудовы 4,3 км. Затым яна павялічылася да 36 метраў. Усяго з пачатку аднаўленчых работ было выкарыстана 5.653 мяшкі з пяском, 3.254 кубаметры пяску і 855 тон друзу. Зараз працягваюцца работы па ўмацаванні дамбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?