Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ў сераду прыняў у Брусэлі ўрад Літвы і паабяцаў дапамагчы Літве ў яе імкненні перайсці на еўра ў 2015 г.

«Я павіншаваў прэм'ера з імкненнем Літвы далучыцца да еўразоны ў 2015 г. і паабяцаў наша цеснае супрацоўніцтва ў дасягненні гэтай мэты», — сказаў Барозу пасля сустрэчы з прэм'ерам Альгірдасам Буткявічусам.

На сумеснай прэс-канферэнцыі кіраўнік ЕК таксама падкрэсліў, што фіскальная кансалідацыя з'яўляецца неабходнай умовай дасягнення росту эканомікі.

«Мы дамовіліся, што фіскальная кансалідацыя і структурныя рэформы з'яўляюцца неабходным умовай ўстойлівага росту і стварэння працоўных месцаў», — сказаў Барозу.

Каб уступіць у еўразону, дзяржава — член Еўрасаюза (ЕС) павінна адпавядаць так званым Маастрыхцкім крытэрам — у галіне дэфіцыту дзяржаўных фінансаў, інфляцыі і пазыкаў.
Літве з-за надта высокай інфляцыі (у 2012 г. — 2,6%) не атрымалася ўвесці еўра ў 2007 г. Аналітыкі кажуць, што гэты паказчык прадстаўляе самую вялікую пагрозу і для дасягнення гэтай мэты ў 2015 г.

Суседняя Латвія збіраецца перайсці на еўра з наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?