Былы вакаліст гурту Oasis Ліам Галахер пракаціўся на сабаку ў лонданскім пабе.

Па словах відавочцаў, Галахер у кампаніі сяброў выпіў шмат віскі і шампанскага, пасля чаго паспрабаваў пракаціцца на сабаку свайго знаёмага.

Сабака зрабіў некалькі крокаў са спеваком на спіне, пасля чаго той пакінуў спробы катання на жывёліне.

Сведкі не паведамілі пароду і самаадчуванне сабакі пасля падзеі.

Таксама кіраўніцтва паба расказала, што Галахер пакінуў установу, забыўшыся аплаціць рахунак. Афіцыянтка спалохалася, што згубіла грошы, і папрасіла менеджара паба дагнаць Галахера і ўдакладніць, ці плаціў спявак за выпіўку.

На вуліцы Галахер выбачыўся перад супрацоўнікам установы і заплаціў 300 фунтаў стэрлінгаў за рахунак.

Раней паведамлялася, што Галахера некалькі разоў выганялі з паба The Queens ў паўночнай частцы Лондана.

Ліам вядомы сваімі скандальнымі ўчынкамі, у тым ліку тым, якія ён здзяйсняе пад уздзеяннем алкаголю.
Напрыклад, у 2006 г. ён пабіўся з футбалістам Полам Гаскойнам у прыватным клубе ў цэнтры Лондана.

Бойка скончылася тым, што Галахер узяў вогнетушыцель і накіраваў струю з яго ў твар футбалісту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?