Улады Бостана зноў адкрылі вуліцу, дзе адбыліся выбухі 15 красавіка на фінішы марафонскага забегу.
Ачапленне і паліцэйскія кардоны знятыя з вуліцы Бойлстан-стрыт і мясцовай чыгуначнай станцыі.
Сёння адбудзецца памятная цырымонія ў гонар паліцэйскага, які загінуў у студэнцкім гарадку Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута, якую павінен наведаць віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.