Газета Chicago Tribune арыгінальным чынам аддзячыла сваім калегам з Бостана за самаадданую працу ў часе асвятлення падзей вакол тэракта, піша Esquire.ru. Журналісты даслалі ў рэдакцыю Boston Globe ліст удзячнасці разам з піцай.

У рэдакцыю газеты Boston Globe: «Мы можам толькі ўявіць, наколькі вымотваючым і страшэнным быў гэты тыдзень для вас і вашага горада. Але ведайце, што вашы калегі тут, у Чыкага, і па ўсёй краіне адчуваюць поўнае глыбокай пашаны трапятанне перад тым, як стойка вы асвятлялі падзеі. Вы даяце магчымасць нам усім ганарыцца тым, што мы журналісты.

Мы не можам купіць вам страчаныя гадзіны сну, так што дазвольце нам хаця б перадаць для вас абед. Вашы сябры з Chicago Tribune».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?