Футбольная асацыяцыя Англіі адхіліла ўругвайскага форварда «Ліверпуля» Луіса Суарэса на 10 матчаў за тое, што ён укусіў сербскага абаронцу «Чэлсі» Браніслава Іванавіча.

Раней Суарэса ўжо абавязала выплаціць штраф кіраўніцтва «Ліверпуля».

Кар'ера Суарэса ўжо не ў першы раз азмрочваецца скандаламі: раней яго ўжо адхілялі за ўкус, калі ён гуляў за галандскі клуб «Аякс», і за расісцкую абразу гульца «Манчэстэр Юнайтэд» Патрыса Эўра у 2011 г.

Такім чынам Суарэс выбывае з гонкі бамбардзіраў. У яго было 23 мячы на рахунку ў гэтым сезоне ў прэм'ер-лізе супраць 24-х у Робіна ван Персі з «Манчэстэр Юнайтэд», у Гарэта Бэйла з «Тотэнхема» - 18.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0