На сайце Ленінскага раёну Горадні працягваецца апытаньне месьцічаў. Гэтым разам яно датычыць найбольш значных аб’ектаў гораду.

Сярод адметнасьцяў Горадні яго жыхарам прапануюцца ў наступнай пасьлядоўнасьці: Драматычны тэатар, рака Нёман, Стары і Новы замкі, царква Барыса і Глеба (Каложа), парк Жылібэра, храмы гораду ды іншае. Галасаваньне яшчэ актыўнае. На дадзены момант перавагу мае Каложа, другое месца дзеляць Стары і Новы замкі ды мясцовыя храмы. Адначасова сайт запрашае прыняць удзел у конкурсе прызнаньня ў каханьні да любага гораду «Мая Горадня — мая ўзнагарода».

Апошняе апытаньне актыўна абмяркоўваецца на гарадзенскім блогу s13. Яго наведнікі выказваюцца досыць крытычна да апытаньняў на афіцыйных сайтах. Выклікае пытаньне пералік аб’ектаў, прапанаваных у апошнім апытаньні, у прыватнасьці, чаму Каложа вынесеная асобным пунктам у той час, калі прысутнічае пункт «храмы». Аўтар артыкулу мяркуе, што галасаваньні на афіцыйных старонках ні на што не ўплываюць, а іх вынікі стала мадэруюцца. Насьцярожвае няяснасьць, што датычыць мэтаў такога зандаваньня грамадзкай думкі.

Варта нагадаць, што Каложу ў хуткім часе чакае рэканструкцыя, што моцна непакоіць мясцовых гісторыкаў і краязнаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?