Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным палітызаваць працэсы ў развіцці АЭП. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Серыкам Ахметавым.

«Што датычыцца Казахстана, мы з вамі і з Расіяй ужо стварылі, я спадзяюся, вельмі перспектыўную арганізацыю, якая дапаможа і дзяржавам, і людзям, што жывуць у гэтых краінах. Я абсалютна згодны з Нурсултанам Назарбаевым, што ні ў якім разе нельга палітызаваць працэсы ў гэтай арганізацыі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ды мы і не спяшаемся, спакойна вырашаем тыя праблемы, якія сёння ёсць. Калі мы іх вырашым, тады, сапраўды, не выстаўляючы нейкія агароджы, можам рухацца далей, асвойваючы новыя працэсы і вырашаючы новыя праблемы, якія будуць узнікаць».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што АЭП у яе цяперашнім выглядзе ўжо дае вынікі, у тым ліку ў плане павелічэння аб'ёмаў двухбаковага супрацоўніцтва. Так, па выніках 2012 года тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў амаль $1 млрд. «Мы калісьці марылі аб гэтым, а сёння ён ужо ёсць», - заўважыў Лукашэнка.

У сваю чаргу Серык Ахметаў сказаў, што на 29 мая ў Казахстане запланавана правядзенне сустрэчы на вышэйшым узроўні ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, на якой будуць абмеркаваны працэсы інтэграцыі, што інтэнсіўна развіваюцца. Ён згадзіўся з меркаваннем, што спачатку неабходна «пабудаваць першы паверх» у гэтай інтэграцыі, а потым паслядоўна і паступальна рухацца далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0