Яўген Парчынскі.

Яўген Парчынскі.

Пра сустрэчу зь «людзьмі ў цывільным» апавёў Яўген Парчынскі. Яго выклікалі на гутарку праз тэлефон, а падчас сустрэчы ён пазнаў у твар аднаго зь незнаёмцаў: той часта прыходзіў на акцыі дэмакратычных актывістаў, але не як удзельнік — проста стаяў і назіраў збоку.

«Гэтага чалавека ведаюць многія актывісты: ён прыходзіць на акцыі, але не належыць ні да арганізацый, ні да партый. Усе зрабілі высновы, што ён прадстаўнік спэцслужбаў. Таму, калі я ўбачыў яго і яшчэ дзьвюх асобаў у цывільным, я прыкладна зразумеў, хто са мной будзе размаўляць.

Мне прапанавалі сесьці ў машыну, дзе, акрамя мяне, былі яшчэ двое. А трэці чалавек прагульваўся вакол і разглядаўся на бакі», — апавёў Яўген Парчынскі.

Паводле спадара Парчынскага, сваіх імёнаў ініцыятары сустрэчы не назвалі. І ніякіх дакумэнтаў яму не прад’явілі. У тым ліку і папярэджаньні на ягоны адрас былі толькі вусныя: каб 26 красавіка ня ўдзельнічаў і не арганізоўваў ніякіх акцыяў і каб памятаў пра крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў.

«Я спрабаваў давесьці да людзей у цывільным, што мы працуем ад імя аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня „Свабодны рэгіён“. Тады мне сказалі, што за зьяўленьне на нашым інтэрнэт-сайце артыкулаў зь несапраўднымі і паклёпніцкімі зьвесткамі пра эканамічны і палітычны лад Беларусі таксама прадугледжана крымінальная адказнасьць. І каб я пра гэта памятаў», — дадаў актывіст.

На думку спадара Парчынскага, гэткія «прафіляктычныя гутаркі» з папярэджаньнямі і пагрозамі ад людзей, якія не называюць сябе, — гэта спроба запалохаць мясцовых актывістаў.
Асабліва напярэдадні 26 красавіка, угодкаў аварыі ў Чарнобылі — бо гэтую дату дэмакратычныя сілы зьбіраюцца адзначыць па ўсёй Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?