Міністэрства фінансаў Беларусі разлічвае атрымаць пяты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. долараў да канца гэтага месяца. Пра гэта 25 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

«Што датычыцца пятага транша крэдыту АКФ ЕўрАзЭС, то цяпер ідзе працэс афармлення рашэння. Мы не выключаем магчымасці і нават вельмі спадзяемся, што да канца гэтага месяца мы гэтыя 440 млн. даляраў атрымаем», — сказаў Амарын.

Кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова ў гутарцы з журналістамі 2 красавіка таксама не выключыла, што Беларусь можа атрымаць пяты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС да канца гэтага месяца. «Ёсць надзея, разумны сэнс павінен перамагчы. Калі не сёння, то заўтра», — сказала яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?