У псіханеўралагічнай клініцы ў Падмаскоўі ў ноч на пятніцу загінулі 38 чалавек. Cярод загінулых - двое супрацоўнікаў і 36 пацыентаў.

Пажар пачаўся каля паловы на трэцюю ночы па мясцовым часе ў псіхіятрычным шпіталі №14 Дзмітраўскага муніцыпальнага раёна пасёлка Раменскі. Ачаг узгарання знаходзіўся ў 6-м корпусе бальніцы, дзе ўтрымліваліся хворыя асаблівага рэжыму.

Будынак корпуса № 6, цагляны, аднапавярховы, дах шыферны быў па драўлянай аснове.

На ўсіх вокнах згарэлай бальніцы былі ўсталяваныя краты. Большасць загінулых знойдзеныя ў ложках. Выратаваліся тры чалавекі.

Як стала вядома пазней,

у будынку спрацавала пажарная сігналізацыя. Медсястра Вікторыя Волкава выйшла ў калідор, убачыла агонь і паспрабавала сама патушыць узгаранне, але не справілася. Яна вывела двух чалавек.

Следчы камітэт Расіі распачаў справу па факце парушэння патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула смерць двух і больш асоб.

***

Пажар ужо патушаны. А 5-й раніцы гарэла плошча 420 квадратных метраў.

Па папярэдніх дадзеных міліцыі, прычынай пажару ў клініцы стала кароткае замыканне.

МНС апублікавала поўны спіс пацыентаў і персаналу згарэлай бальніцы. На момант узгарання ў будынку знаходзіўся 41 чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?