Памежны пост у Кэсоне.
Паўночная Карэя праігнаравала прапанову Паўднёвай пачаць прамыя перамовы паміж урадамі дзвюх краін пра аднаўленне працы сумеснага прамысловага комплексу Кэсон.
Урад Паўднёвай Карэі запатрабаваў у Пхеньяна даць адказ да раніцы пятніцы (03:00 па Грынвічы), прыстрашыўшы ў адваротным выпадку прыняць «сур’ёзныя меры».
Пхеньян раней адклікаў з Кэсона 53 тысячы рабочых і зачыніў доступ на тэрыторыю комплексу, які знаходзіцца на паўночнакарэйскай тэрыторыі.
Аналітыкі лічаць, што Сеул можа эвакуяваць 176 паўднёвакарэйскіх грамадзян, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Кэсоне. У іх заканчваюцца запасы ежы, а Пхеньян блакуе пастаўкі праз мяжу.
Пры гэтым, калі пазасталыя рабочыя пакінуць Кэсон, Паўночная Карэя зможа захапіць належачае суседняй краіне абсталяванне.
У чацвер генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што праца прамысловага комплексу не павінна ставіцца пад пытанне