У раёне аграгарадка Пяршаі Валожынскага раёна ў
Вымярэнні бытавым дазіметрам у Пяршаях наяўнасці радыяцыі не паказалі.
Гэта мапа забруджвання Беларусі стронцыем-90 за 2004 год. Валожыншчына тут чыстая. Хоць, як выявілася, нормы па стронцыі ў прадуктах харчавання перавышаныя ў многія разы. Атрымліваецца, карты складзеныя недасканала.
Сёння Пяршаі ― гэта ўзорны аграгарадок: добрыя дарогі, прадпрыемства, зграбныя дамкі. Прыязджаем сюды (дарога легкавіком ад Мінска займае ўсяго 40 хвілін) і праводзім журналісцкае даследаванне па выяўленні радыяцыі. Для гэтага выкарыстоўваем звычайны бытавы дазіметр.
Замяраем плітку каля вядомага архітэктурнага помніка — касцёла Святога Юрыя, правяраем гліністую глебу на адным з падворкаў, яшчэ на адной гаспадарцы выкопваем ямку ў 30 сантыметраў і мераем. Нідзе магутнасць дозы выпраменьвання не перавышае 15 мікрарэнтген у гадзіну. Гэта ў межах нормы.
Вядома, што выявіць бытавым дазіметрам так званую паглынутую дозу радыяцыі (яна ўтрымліваецца, скажам, у прадуктах харчавання) немагчыма.
Таму ў мясцовых жыхароў купляем бульбу і малако. Дазіметр паказвае норму. Для пэўнасці тавар вязём праверыць ў адну з лабараторый. Даследаваць прадукты харчавання на цэзій магчыма ў кожным райцэнтры. Працэдура каштуе каля 20 тысяч рублёў. Выявіць стронцый могуць лічаныя лабараторыі, даследаванне патрабуе радыехіміі і каштуе 120 тысяч рублёў.
Вынікі экспертызы здзівілі. Па
Пакуль гэты матэрыял рыхтаваўся да выхаду, даследаванні па хатнім малацэ працягваліся. Звесткі з лабараторыі мы атрымалі ў апошні момант. Малако таксама аказалася радыеактыўным. І зноў жа па цэзіі прадукт аказаўся чыстым, а па стронцыі спектрометр зафіксаваў перавышэнне нормы прыкладна ў 10 разоў.
«Чарнобыльская пляма», якая накрыла Валожыншчыну ў красавіку
***
Кантроль прадукцыі па
Наша даследаванне паказала, што жорсткі кантроль ажыццяўляецца не па ўсіх радыёнуклідах. Хоць той жа
Паступова на арэну выходзіць радыёнуклід амерыцый, пра ўздзеянне якога на арганізм ўвогуле мала што вядома.
У той жа час кампетэнтныя навукоўцы сцвярджаюць, што ад уздзеяння чарнобыльскай радыяцыі беларусы могуць уратавацца. Паводле дадзеных МНС, у гаспадарчы абарот увялі блізу 7% некалі забруджанай зямлі. І няма падставаў сумнявацца, што вырошчваць на гэтых землях «чыстую» прадукцыю магчыма.
Іншая справа ― ці ёсць у нас інтэлектуальныя рэсурсы для бяспечнага выкарыстання зямель? Як паказала наша даследаванне, нават на ўскосна чыстых тэрыторыях з бяспекай ёсць праблемы.
Як цалкам уберагчыся ад радыенуклідаў?
Звяртаемся да беларускіх навукоўцаў з пытаннем, ці змяншаецца ўплыў чарнобыльскай радыяцыі на беларусаў.
«Асноўнымі дозаўтваральнымі элементамі на сёння з’яўляюцца цэзій і стронцый. Перыяд паўраспаду гэтых элементаў каля 30 гадоў, ― аналізуе доктар біялагічных навук, дырэктар Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандр Навумаў. ― Праходзіць 30 гадоў, і элементаў фактычна робіцца ў два разы менш, і сітуацыя паляпшаецца. Пройдзе яшчэ 30 гадоў ― і ад першапачатковай колькасці застанецца чвэрць. Адпаведна, колькасць паступленняў ў арганізмы раслінныя і чалавека таксама будуць меншыя.
З іншага боку, некаторыя элементы робяцца больш даступнымі. Вось, напрыклад, праблема стронцыя на сёння. Калі ў першыя гады пасля аварыі ён быў маларухомы, то зараз ён больш рухомы. З гэтай прычыны там, дзе стронцый прысутнічае, прадукцыя будзе забруджвацца трошкі больш. Але ў цэлым стронцыю будзе ўдвая менш».
Еўрарадыё: Ці бяспечна жыць людзям у зонах плямаў, якія пазначаны на так званых радыяцыйных картах?
Аляксандр Навумаў: Тыя плямы, якія існуюць, напрыклад, на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай абласцей і не ўвайшлі ў зону адсялення ці кантролю, — там жыць бяспечна. У тым жа Мінску можна знайсці ўчасткі ці раёны з прыроднымі фонамі, якія значна большыя. Таму што мы жывём ва ўмовах пастаяннага прыроднага радыяцыйнага ўздзеяння. Вось мы ўгнаенні калійныя ўжываем: там
Навукоўцы папярэджваюць, што сёння атрымаць радыяцыйную чарнобыльскую дозу магчыма толькі праз прадукты.
«Рызыка ― гэта ўсё лясное: грыбы, ягады, дзічына. Забруджанай можа быць рыба з стаячых вадаёмаў, ― тлумачыць в.а. дырэктара Інстытута радыяцыйнай бяспекі „Белрад“ Іван Краснапёраў. ― Гароды пераворваюцца, у глебу ўводзяцца ўгнаенні, каб знізіць утрыманне радыёнуклідаў. А радыяцыя ў лясной глебе як ляжала, так і ляжыць. Калі ты пражываеш на забруджанай тэрыторыі, але прымаеш пэўныя меры перасцярогі ― правяраеш прадукты ― шкоды сабе не нанясеш».
Высновы:
1) Сыравіна з праблемных рэгіёнаў усё яшчэ можа быць небяспечнай, таму прадпрыемствы павінны быць асабліва пільнымі і забяспечваць усебаковы кантроль такіх прадуктаў.
2) Беларусы могуць цалкам абяззброіць наступ чарнобыльскай радыяцыі, але для гэтага неабходна больш сур’ёзна кантраляваць «чысціню» хатніх і прамысловых прадуктаў на ўсе актуальныя радыёнукліды.
3) Магчыма, усіх варта папярэдзіць, каб прытрымліваліся радыяцыйнай бяспекі ў любым нашым рэгіёне.



