• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
26.04.2013 / 11:22

«This Country Called Belarus»: Краіна Беларусь, за якую не сорамна

Што ні кажы, а нялёгка беларусам даводзіцца за мяжой. Тыповая сітуацыя:

— О, хэлоў. Ты адкуль?

— Я з Мінска, з Беларусі.

— А, з Расіі! У вас там, напэўна, цяпер халодна!

Вось і тлумачым, што ў нас не п’юць гарэлку з самавараў, а па вуліцах не гойсаюць мядзведзі з балалайкамі. А калі і знаходзіцца такі замежнік, для якога слова Беларусь штосьці значыць, то ён, напружыўшы памяць, згадае яшчэ хіба што «Lukashenko» і «Chernobyl» ды спачувальна паляпае вас па плячы.

Але што за краіна — Беларусь? Нават пры ўсім жаданні распавесці пра яе сваім замежным сябрам мы не заўжды здольныя гэта зрабіць, бо і самі часцяком дрэнна ведаем сваю радзіму. Адкуль пайшлі Беларусы? Чым мы знакамітыя? Чым адрозніваемся ад суседзяў?

Неверагодна, але ўсе гэтыя праблемы цяпер можна лёгка вырашыць.

Рэч у тым, што ў гэтыя дні ў свет выйшла англамоўная версія кнігі «Краіна Беларусь» пад назвай «This Country Called Belarus».
Трыста старонак і дзве тысячы ілюстрацый — калі гартаеш гэта выданне, то ўся гісторыя краіны паўстае ў цябе перад вачыма. Ужо проста ўзяць гэтую кнігу ў рукі — асалода. А пачнеш гартаць — не адарвешся. Калі шчыра, то з такой кніжкай і развітвацца шкада — так і хочацца паставіць яе на сваю ўласную паліцу.

«Гэта статус, — кажа адзін з аўтараў кнігі, мастак Зміцер Герасімовіч. — Калі ілюстравная гісторыя краіны выходзіць асобнай кнігай па-ангельску, на мове сусветнай навукі, бізнэсу, і палітыкі — гэта прэстыж краіны».

Выдатны беларускі гісторык Уладзімір Арлоў, таксама сааўтар кнігі, мяркуе, што «This Country Called Belarus» будзе цікавая дыпламатам, навукоўцам, якія працуюць з нашай краінай, турыстам, якія прыедуць да нас, прадпрымальнікам, якія маюць бізнэс у Беларусі, і тым беларусам, якія маюць сваю справу за мяжой ці проста шукаюць добры падарунак сябру ў іншай краіне.

Дык што гэта за краіна — Беларусь?

«Кніга даводзіць галоўную думку: гістарычна, культурна, ментальна беларусы — гэта еўрапейскі народ», — кажа Уладзімір Арлоў.

Гісторыя Беларусі была арганічнай, неад’емнай часткай агульнаеўрапейскай гісторыі да канца XVIII стагоддзя, пакуль, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, нашыя землі не былі анексаваныя Расійскай імперыяй, кажа гісторык.

«Царскія ўлады пабудавалі, фактычна, жалезную заслону», — мяркуе Уладзімір Арлоў.

І таму паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, як і паўстанне 1831 г., а таксама паўстанне Кастуся Каліноўскага ў 1863 г., паказвалі імкненне элітаў нашага грамадства сцвердзіць тое, што мы — еўрапейцы. «Яны змагаліся за еўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасці, кідалі выклік расійскаму феадалізму, дэспатызму, прапануючы яму як альтэрнатыву еўрапейскія ідэі канстытуцыяналізму, дэмакратыі», — кажа гісторык.

Беларускамоўны варыянт «Краіны Беларусь» з’явіўся ў кнігарнях у 2003 г. З таго часу выйшла ўжо 15 тысячаў асобнікаў кнігі, большасць з якіх даўно расхапалі пакупнікі. Аднак дагэтуль прачытаць гэтую кнігу маглі толькі беларусы ці нешматлікія пакуль аматары нашай мовы з іншых культур.

«Заходжу на сайт Бі-бі-Сі, а там — караценькая інфармацыя, дзе тлумачыцца, што Беларусь — гэта былая Расійская імперыя, што мова ў нас пераважна руская, а таксама ўкраінская і польская, — згадвае Зміцер Герасімовіч. — Смешна! Мне было цікава: чаму ніхто не працуе з нашага боку, каб растлумачыць?»

Усе дзесяць год, якія мінулі з дня выхаду «Краіны Беларусь», аўтараў не адпускала жаданне выдаць кнігу па-ангельску.

«Але толькі тады, калі ідэя авалодала Вольгай Стужынскай, дырэктаркай размешчанага ў Брусэлі „Офіса за дэмакратычную Беларусь“, усё зрушылася з месца, — кажа Уладзімір Арлоў. — Зрушылася, закруцілася і здзейснілася».

«Я вельмі ўсцешаная, што атрымалася выдаць «Краіну Беларусь» на ангельскай мове, бо гэта першае выданне такога кшталту, што давядзе несавецкую версію гісторыі нашай краіны іншаземцам ад самага пачатку і да стварэння БНР — кажа Вольга Стужынская. Наша арганізацыя будзе і надалей падтрымліваць праекты такога кшталту, распаўсюджваючы веды пра гісторыю і культуру краіны, якая дзесяцігоддзямі была схаваная ў першую чаргу ад нас саміх, беларусаў.

Першы наклад кнігі «This Country Called Belarus» памерам тры тысячы асобнікаў ужо надрукаваны і неўзабаве паступіць у продаж. Можна раскрыць яшчэ адзін сакрэт: ужо надрукаваны і рускамоўны варыянт кнігі «Страна по имени Беларусь».

Замовы на англамоўны варыянт кнігі ужо паступілі ад найлепшых бібліятэк свету, такіх як Бібліятэка Кангрэсу ЗША і Каралеўская бібліятэка Швецыі ў Стакгольме. Кнігі таксама будуць дасланыя ў нашыя дыяспары, каб тыя дзеці эмігрантаў-белараусаў, якія ўжо забыліся на родную мову і развучыліся чытаць кірыліцай, маглі даведацца пра краіну продкаў.

Дарэчы, усе назвы ў кнізе перадаюцца беларускай лацінкай
— тым самым, афіцыйным варыянтам, які выкарыстоўваецца цяпер у сталічным метро. Вось чаму ў кнізе з’яўляюцца St. Eŭfrasińnia of Polacak, Francišak Skaryna, і Tadevuš Kaściuška (таксама, дарэчы, ураджэнец Беларусі), а больш вядомая замежнікам назва горада Vilnius замененая спрадвечным беларускім варыянтам Viĺnia. Такім чынам, нашая краіна пакрысе адраджае традыцыю выкарыстання абодвух алфавітаў — кірылічнага і лацінскага, што, несумненна, яшчэ больш узбагаціць беларускую культуру.
А ці дапамагла праца над кнігай самім аўтарам зірнуць па-новаму на сваю краіну?

«Асабіста я канчаткова пераканаўся ў тым, што менавіта пад час паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 г. пачалося нараджэнне сучаснай беларускай нацыі, — кажа Уладзімір Арлоў. — Каліноўскі і яго найбліжэйшыя аднадумцы стаялі ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі. Таму паўстанне 1863 г., стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г., а потым і аднаўленне беларускай незалежнасці ў 1991 г. — гэта этапы аднаго лагічнага гістарычнага ланцужка».

А яшчэ Уладзімір Арлоў пераканаўся, што беларусы і раней мелі тыя ж праблемы, што і цяпер.

«Падчас працы над кнігай я пачынаў з сумам задумвацца пра тое, што хоць мы, беларусы, сапраўды талерантныя ў нацыянальным і рэлігійным сэнсе, але што датычыць цярпімасці, талерантнасці да іншых палітычных поглядаў, то тут усё выглядае зусім інакш».

Паводле Уладзіміра Арлова, і гісторыя Вялікага Княства (асабліва апошні этап яго існавання), і гісторыя Беларускай народнай рэспублікі паказваюць: нашыя палітычныя эліты, палітычныя лідары ніколі не маглі дамовіцца між сабой.

«У Вялікім Княстве, не адчуваючы прыярытэту дзяржавы над уласнымі прыярытэтамі, нашыя арыстакраты вялі сапраўдныя грамадзянскія войны паміж сабой, — кажа Уладзімір Арлоў. — Радзівілы ваявалі з Сапегамі, Пацы з Агінскімі. Чым усё скончылася, нам добра вядома. Падобная ж сітуацыя назіралася ў 1918 г. ў часы БНР: Варонка не мог дамовіцца са Скірмунтам, Антон Луцкевіч не мог дамовіцца з Ластоўскім. І тыя шансы, якія адкрываліся тады, нягледзячы на ўсю складанасць сітуацыі, не былі скарыстаныя напоўніцу бацькамі Беларускай Народнай Рэспублікі».

Уладзімір Арлоў з жалем канстатуе, што беларусы як нацыя маглі б дасягнуць большага — калі б нашая эліта ўмела дамаўляцца.
І сёння, на пачатку ХХІ стагоддзя, відавочна, што гэтую праблему — нецярпімасць да іншых палітычных поглядаў — мы атрымалі ў спадчыну. Чаму так атрымліваецца — бадай, гэта тэма для асобнай кнігі.

Аднак, нягледзячы на ўсе складанасці і перашкоды, Беларусь — незалежная краіна. І дзякуючы такім людзям, як Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч, Вольга Стужынская і многія іншыя, хто прыклаў намаганні да таго, каб «This Country Called Belarus» з’явілася ў свет, цяпер мы маем уласную ілюстраваную гісторыю на ангельскай мове. Выдатная папера, шыкоўныя ілюстрацыі, лёгкі тэкст — гэтая кніга будзе выдатным падарункам і добраму замежнаму сябру і дзелавому партнёру. Гэта Беларусь, за якую не сорамна.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх