Стэнд Мінгарвыканкама на
Магніты ад студыі «Ліхтар». Сілуэты Траецкага прадмесця, сабора Святога Духа, мінскай ратушы і абеліска Перамогі супадаюць з выкарыстанымі Мінгарвыканкамам. Фота з Facebook.
На выставе
«На стэндзе выкарысталі чатыры элементы дызайну, распрацаваныя нашай студыяй. Гэта сілуэты Траецкага прадмесця, сабора Святога Духа, мінскай ратушы і абеліска на плошчы Перамогі.А вось, напрыклад, мінская брама ўжо не наша», — паведаміла карэспандэнту «НН» прадстаўніца студыі «Ліхтіар» Ірына Злобіна.
Паводле Злобінай, ніхто з прадстаўнікоў Мінгарвыканкама не звязваўся са студыяй для абмеркавання магчымага выкарыстання дызайну «Ліхтара» на стэндах.
«Мы патэлефанавалі ў Мінгарвыканкам, дзе нам паведамілі, што распрацоўкай і вырабам стэндаў займалася камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства „Мінскрэклама“. Але ў цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама да нашай скаргі аднесліся добра, паабяцалі дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы. Сёння мы накіруем афіцыйную скаргу ў „Мінскрэкламу“», — расказала Злобіна.
У «Мінскрэкламе» даваць каментары адмовіліся. Супрацоўніца вытворча дыспетчарскага аддзела паведаміла «НН», што «ў першы раз чуе пра такія прэтэнзіі».
«Увогуле, распрацоўкая займаўся дызайнер, а я інжынерка», — сказала яна. Аднак перадаць слухаўку дызайнеру стэнда Мінгарвыканкама яна таксама адмовілася, бо «не бачыла ў гэтым сэнсу».
Аб гэтым нас ужо прасіў шэраг камерцыйных і грамадскіх арганізацый, але мы ўсім адмовілі. Мы жадаем, каб дызайн „Ліхтара“ атаясамліваўся не толькі з Мінскам, але і з самой«Калі б Мінгарвыканкам звярнуўся да нас па дазвол на выкарыстанне дызайну, мы б правялі перамовы. Аднак невядома, ці перадалі б мы права выкарыстоўваць нашы распрацоўкі.

