Падазраваны ў арганізацыі двух выбухаў у Бостане Джахар Царнаеў пераведзены са шпіталя ў турму.

Царнаева, які знаходзіўся ў шпіталі пасля атрыманых у ходзе арышту раненняў, змясцілі ў турму ў горадзе Форт-Девенс у штаце Масачусэтс.

У аўторак Царнаеву прад'явілі абвінавачванні ў выкарыстанні зброі масавага паражэння і ў наўмысным пашкоджанні маёмасці з дапамогай выбуховага прыстасавання.

Два выбухі прагрымелі 15 красавіка ля фінішнай рысы Бостанскага марафону, у выніку загінулі тры чалавекі і больш за 170 атрымалі раненні. Другі падазраваны — брат Джахара Тамерлан — быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?