Пасля дагляду аўто з Астравецкага РАУС вызвалілі старшыню АГП Анатоля Лябедзьку, паведамляе БелаПАН.

Тым часам, на ўездзе ў Маладзечна спынілі аўто каардынатара грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная — гэта злачынства!» Мікалая Уласевіча. Ён знаходзіцца ў мясцовым РАУС ужо дзве гадзіны.

***

Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку ў другі раз затрымалі ў Астраўцы.

26 красавіка ён разам з кіраўніком Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Іванам Круком і каардынатарам грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная — гэта злачынства!» Мікалаем Уласевічам ездзіў па рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паездку асвятлялі журналісты Аляксандр Баразенка і Анастасія Яўмен.

У Астраўцы іх не пусцілі на пляцоўку будучай АЭС. Міліцыянты і людзі ў цывільным затрымалі журналістаў і адвезлі іх у РАУС.

Лябедзьку, які чакаў вырашэння сітуацыя з журналістамі каля будынка РАУС, пазней таксама затрымалі.

Як паведаміў «Нашай Ніве» старшыня АГП, яго вызвалілі разам з журналістамі. Але па дарозе з горада ягоны аўтамабіль блакавалі супрацоўнікі міліцыі. «Вярнулі назад у РАУС. Цяпер чакаюць санкцыю пракурора на дагляд аўто».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?