Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ў 2013 годзе будзе праводзіцца з 2 мая па 1 чэрвеня. Пункты рэгістрацыі на ЦТ у будныя дні будуць працаваць з 9:00 да 19:00. Зарэгістравацца можна будзе і ў суботу 24 мая і 1 червеня з 9:00 да 18:00.

У Беларусі будуць дзейнічаць 72 пункты рэгістрацыі і здачы ЦТ, пры гэтым у Мінску знаходзіцца 31 з іх. Поўны спіс устаноў навучання, дзе можна зарэзістравацца і здаць ЦТ з перачнем прадметаў і кантактнымі і банкаўскімі дадзенымі для аплаты змешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні трэба прыйсці ў пункт рэгістрацыі з пасведчаннем асобы і квітанцыяй аб аплаце і запоўніць адмысловую заяву. Пасля ўдзельніку выдаецца пропуск на тэставанне.

Кожны ўдзельнік можа зарэгістравацца не больш чым на тры прадметы: на тэст па беларускай ці рускай мове і два профільных прадметы. Да заканчэння тэрміну рэгістрацыі можна здаць ці абмяняць пропускі на ЦТ.

Цана здачы аднаго прадмета — 10 тысячаў рублёў. Ад гэтага ўнёска вызваляюцца інваліды, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзеці са шматдзетных сем'яў і з сем'яў ваеннаслужачых, работнікаў органаў МУС, якія загінулі або сталі інвалідамі пры выкананні воінскіх і службовых абавязкаў, вызваленыя ад выплаты ўнёска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?