Мужчыны з катэгорыі мача, як высвятляецца, сапраўды пахнуць па-асабліваму.

У часопісе Journal of Evolution and Human Behavior апублікаваныя вынікі даследавання, у якім сцвярджаецца, што жанчыны падчас авуляцыі лічаць маскулінных мужчын больш сэксуальнымі. Гэта звязана з тым, што ў так званых мача павышаны ўзровень тэстастэрону ў крыві, а дадзены гармон пранікае ў пот і робіцца часткай паху. Тонкі жаночы нюх здольны распазнаць пах мужчынскага тэстастэрону на падсвядомым узроўні.

У ходзе эксперыменту навукоўцы папрасілі групу добраахвотнікаў мужчынскага полу насіць футболкі на працягу двух начэй. Пры гэтым ім забаранялася карыстацца мылам ці якімі-небудзь антыперспірантамі. Усім мужчынам, чый узровень тэстастэрону і картызолу быў старанна вымераны навукоўцамі, таксама не дазвалялася ўжываць алкаголь і паліць, ёсць часнык, цыбулю, зялёны перчык чылі, гатункі сыру з насычаным смакам і іншыя вострыя стравы.

Жанчыны-добраахвотніцы, якія знаходзяцца на розных стадыях менструальнага цыклу, пасля прынюхваліся да мужчынскіх футболках і па шкале ад аднаго да дзесяці выстаўлялі ацэнку сэксуальнай прывабнасці мужчыны, а таксама інтэнсіўнасці яго пахаў. Аказалася, што жанчыны на вышэйшай стадыі цыклу называлі самымі сэксуальнымі і прыемнымі на пах футболкі мужчын, якія мелі самы высокі ўзровень тэстастэрону.

А вось на паказчык картызолу жанчыны, мяркуючы па ўсім, увагі не звяртаюць. Між тым, гэты паказчык сведчыць аб трывалай імуннай сістэме, што вельмі важна для зачацця і нараджэння здаровага дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?