Такім чынам мясцовыя маладафронтаўцы зранку вывясілі ў горадзе адразу ж две расьцяжкі - "Свабоду Дашкевічу" й "Рэпрэсіі нас не спыняць!". Зьмест апошняй, добра падыходзіць да сучаснага становішча, у якой знаходзіцца маладыя людзі, якія так, ці інакш звязаны зь дзеяньнем незарэгістраванай маладзёвай арганізацыяй Малады Фронт.

Трэба дадаць, што расьцяжкі былі вывешаныя ў адных зь самых шматлюдных месцаў гораду: скрыжаваньне каля Палацу спорту і мясцовым паркам адпачынку, а таксама на цэнтральнай плошчы горада - плошчы Вызваліцеляў. А гэта сьведчыць аб тым, што расьцяжкі маглі назіраць сотні гараджан, якія зранку спяшаюцца на працу.

Расьцяжка на цэнтральнай плошчы правісела каля 40 хвілін. Парадокс, але ж яе знялі вясковыя "сьвядомы" хлопцы, што ішлі зь аўтавакзала па плошчы. Зь крыкамі "ой бл..." яны падбеглі да расьцяжкі і зцягнулі яе, а потым пачалі крычаць "Свабоду папугаям!", на што міліцыянты, якія знаходзіліся побач не звярталі ўвагі. Але звярталі ўвагу іньшыя людзі, якія бачылі што зрабілі першыя, і ўжо самі мінакі, людзі прымусова сталага ўзросту, пачалі запытвацца ў хлапцоў "Навошта яны гэта зрабілі?". Усё б на гэтым і скончылася, але... Так здарылася, што гэта гісторыя працягнулася далей. Зусім выпадкова гэтыя хлопцы селі менавіта на той цягнік, у якім ехаў да бабулі маладзёвы актывіст Кірыл Атаманчык. Ён зранку накіроўваўся да сваёй бабулі.

Кірыл распавядае:

- Група маладых людзей вельмі брыдка паводзіла сябе ў цягніку. Іх было чалавек - восем. Здаецца, некаторыя зь іх былі ў нецьвярозым стане. Яны ляжалі на скамейках і недавалі іньшым грамадзянам сесьці. Гэты "цырк" доўжыўся хвілін 20. Цікавыя падзеі пачаліся тады, калі ў вагон зайшлі двое міліцыянтаў. Яны папярэдзілі хлапцоў, каб тыя паводзілі сябе крыху сьціплей. Група маладых людзей хуценька ўзняліся й селі на лаўкі, як нармалёвыя людзі. Трэба дадаць, што гэтыя людзі ехалі яшчэ нават без квіткоў на цягнік, таму міліцыянтам прыйшлося ехаць зь імі да канчатковага прыпынку.

Зь гэтай падзеі вынікае, што "калгасная" прапаганда вельмі добра працуе й акучвае новае пакаленьне "беларускай" моладзі, якое пазней павінна стаць самай надзейнай й "чэснай" апораю для пануючага аўтарытарнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?