Жанчына сярэдніх гадоў жыве адна, распавёў начальнік Браслаўскага раённага аддзела міліцыі Вячаслаў Грышчанка. Вечарам 25 красавіка яна хадзіла ў госці да суседзяў. Вярнулася пасля апоўначы. Мяркуючы па ўсім, вечарынка атрымалася, бо прапажу сваіх рэчаў гаспадыня выявіла толькі раніцай і то не адразу.
Па словах Грышчанкі, крадзеж вядра цягне на адміністрацыйнае правапарушэнне, таму на месца выехаў толькі участковы інспектар.
І ўжо яму пацярпелая паведаміла, што не далічылася яшчэ і трох падкоўдранікаў і трох прасцін, якія сохлі пасля мыцця на вяроўцы ў двары.
— А такі крадзеж — гэта ўжо прыкмета крымінальнага злачынства, — кажа начальнік міліцыі. — І пасылаць трэба аператыўнага работніка, следчага і эксперта.Да Дрысвятаў каля 30 км. Гэта значыць: туды з’ездзіў участковы, цяпер машыну трэба гнаць назад, збіраць апергрупы і зноў ехаць у Дрысвяты.
Вячаслаў Грышчанка кажа, што грамадзяне, патэлефанаваўшы ў дзяжурную частку міліцыі, не заўсёды выразна і поўна фармулююць заяву аб злачынстве, што стварае міліцыянтам дадатковыя цяжкасці. Як у выпадку з вядром і пасцельнай бялізнай у Дрысвятах.