28 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі прагназуюцца моцныя дажджы.
Вецер паўночны ўмераны, днём пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 3 градусаў па поўначы краіны да плюс 15 па поўдні.

Днём паветра прагрэецца да 10-16 градусаў.
На паўднёвым усходзе дзённая тэмпература паветра складзе 17-22 градусаў, па поўдні Гомельскай вобласці да плюс 25 градусаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?