У Мінску дзяўчына ледзь не паплацілася жыццём, ратуючы кацяня з балкона на дзявятым паверсе.
27 красавіка ў 00:40 паступіла паведамленне аб тым, што дзяўчына 1992 года нараджэння вісіць з вонкавага боку балкона на дзеявятым паверсе
«Яна была ў гасцях у сяброўкі і вырашыла выратаваць гаспадарскага ката, які перабраўся на суседскі балкон і не мог вярнуцца назад.У выніку супрацоўнікам МНС давялося з дапамогай аўталесвіцы выручаць саму ратавальніцу ката. На шчасце, усё абышлося і для дзяўчыны, і для ката» , — распавёў аператыўны дзяжурны МНС.