Супрацоўнікі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна заяўляюць, што журналісты змогуць атрымаць перадачы толькі пасля суда ў панядзелак.

Саміх Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча міліцыянты вінавацяць паводле артыкула 23.4 КоАП у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Пра гэта ў ЦІП паведамілі прэс-сакратару ГА «БАЖ» Барысу Гарэцкаму, які раніцай у суботу разам з грамадзянскай жонкай аднаго з затрыманых наведаў Акрэсціна.

Нагадаем, што журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя пасля сканчэння дазволенай мінскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні.

Суды над затрыманымі журналістамі адбудуцца ў панядзелак, 29 красавіка, па адрасе: Лагойскі тракт, 3, 10:00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?