У суботу прайшлі тры матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. БАТЭ перамог у Жодзіне «Мінск» — 2:1 (Ліхтаровіч, 50, Радзькоў, 58 — Астравух, 41).

«Нёман» — «Дняпро» — 1:1, «Белшына» — «Нафтан» — 1:0.

Становішча: БАТЭ — 13 (6 гульняў), Нёман, Белшына — 11 (6), Шахцёр — 10 (5), Тарпеда-БелАЗ — 8 (5), Дняпро — 8 (6), Дынама Мінск, Гомель — 6 (5), Мінск — 6 (6), Славія — 3 (5), Нафтан — 3 (6), Дынама Брэст — 1 (5)

Тры матчы пройдзе ў нядзелю, у тым ліку «Славія» — «Шахцёр», таму салігорцы ў выпадку перамогі могуць дагнаць БАТЭ.

У Мінску на стадыёне «Трактар» згуляюць «Дынама» і «Гомель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?