Вось і зноўку вясна.
І праз тыдзень – Вялікдзень.
Час мыць шыбы ў сваіх
і бацькоўскіх хатах.
Мы па розных шляхах
да Адзінага прыйдзем,
а пакуль што, па звычцы,
ідзем брат на брата.

Вось і зноўку вярба
з каляроваю ніткай –
пасьвянцаем і кінем
у кут за абразом.
У вечаровым сутоньні
знаёмая плытка
паўтарае матыў
раз за разом.

Вось і зноўку яна –
невымоўная лёгкасьць,
беларуская прага
да забыцьця,
беспадстаўных надзей
незьлічоная колькасьць,
недажытых

пачаткаў жыцьця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?