Фота gaiminsk.by.
Фота Максіма Пушкіна, tut.by.
Фота Максіма Пушкіна, tut.by.
Фота Максіма Пушкіна, tut.by.
Як паведамілі AUTO.TUT.BY відавочцы, ДТЗ адбылася каля 1.30 на сталічнай вуліцы Кальварыйскай. Subaru Forester ехаў з боку станцыі метро «Пушкінская» ў напрамку «Маладзёжнай», яго пераследаваў экіпаж ДПС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца, кажуць відавочцы, — малады інвалід без правай рукі, быбыў моцна п’яны.Ён і адзін з пасажыраў у аварыі практычна не пацярпелі, дзяўчыну на пярэднім сядзенні — у яе бок прыйшоўся ўдар — з салона дэблакавалі ратавальнікі. У непрытомым стане яна была шпіталізавана.
«Тры чалавекі былі ў машыне. Пагоня была ... ДАІ даганяла (на маіх вачах ... і ДТЗ адбылася таксама). Машына збіла дрэва. Было 5 машын ДАІ, адна «хуткая» і МНС. Кіроўца без правай рукі (быў з самага пачатку) і п'яны. Другі пасажыр п'яны і таксама ўвогуле цэлы.Дзяўчына сядзела справа ад кіроўцы ... Пры ўдары аб дрэва яе дзверы заблакавала. Ратавальнікі МНС выразалі. Калі пераносілі ў «хуткую», была без прытомнасці і ўся ў крыві. Было прыкладна 1.30 ночы насупраць могілак. Прыбегла маці кіроўцы, плакала, казала ДАІ, што ён ключы ў яе скраў, піў з сябрамі ля пад'езда, а потым яны паехалі катацца», — распавёў AUTO.TUT.BY відавочца Максім.
— 28 красавіка каля 1.30 20-гадовы кіроўца Subaru Forester (аўтамабіль з АКПП), знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення (па выніках агляду — 2,4 праміле), рухаўся па вуліцы Прытыцкага з боку Берута ў кірунку Альшэўскага.Праязджаючы каля дома № 2а, не справіўся з кіраваннем, здзейсніў наезд на правы бардзюрны камень і выехаў за межы праезнай часткі, дзе знёс прыдарожнае дрэва і здзейсніў наезд на асвятляльную мачту, — распавяла кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская .
Паводле яе слоў, у выніку ДТЗ 18-гадовай пасажырцы былі нанесены траўмы, з якімі яна ў цяжкім стане была шпіталізавана ў рэанімацыю БХМД. Другі пасажыр з месца аварыі ўцёк.
— У кіроўцы з нараджэння адсутнічала правая рука. Вадзіцельскага пасведчання ён ніколі не атрымліваў, — паведаміла прадстаўнік ДАІ.