16 жніўня традыцыйную акцыю салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі кіеўскія актывісты арганізавалі не каля беларускае амбасады, як заўсёды, а непасрэдна на дзяржаўнай мяжы.

Пад час акцыі звыш тысячы грамадзянаў Беларусі атрымалі магчымасьць азнаёміцца з альтэрнатыўнай думкай пра сытуацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Актывісты «Салідарнасьці» раздавалі ім друкаваныя матэрыялы і дыскі з фільмам Юрыя Хашчавацкага «Плошча».

У акцыі плянаваўся удзел актывістаў з Беларусі Віталя Стажарава і Аляександра Сергеенка, аднак яны былі затрыманыя на беларускай мытні і адпушчаныя праз паўгадзіны пасьля сканчэньня акцыі

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0