Суд Егіпта адхіліў апеляцыю былога прэзідэнта краіны Хосні Мубарка, які прасіў вызваліць яго з-пад варты, пакуль у дачыненні да яго працягваецца следства па справе аб карупцыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Нягледзячы на сур'ёзную хваробу 84-гадовага былога палітыка, суд пастанавіў пакінуць яго пад вартай.
Акрамя карупцыі Мубарка абвінавачваюць у датычнасці да гібелі сотняў дэманстрантаў у перыяд паўстання супраць яго рэжыму ў 2011 годзе.