Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Міністэрства па падатках і зборах, у структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў лідарамі з'яўляюцца арганізацыі недзяржаўнага сектара эканомікі — 75,4%, на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі прыпадае 22,1% паступленняў, на індывідуальных прадпрымальнікаў — 1,6%, на іншых фізічных асоб — 0,9%.

За першы квартал 15,6 трлн. рублёў даходаў дзяржаўнага бюджэту сфарміравана за кошт паступленняў плацяжоў ад плацельшчыкаў Мінска, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт паступіла 7,7 трлн. рублёў. Асноўная частка плацяжоў (97,8%) сфарміравана за кошт плацяжоў, выплачаных у добраахвотным парадку.

Кансалідаваны бюджэт Мінска на 36,7% сфарміраваны паступленнямі падатку на дададзены кошт. Значныя аб'ёмы плацяжоў па падатку на прыбытак (27,8%), падаходным падатку (11,7%), акцызах (5,4%), падатку на нерухомасць (2,2%), зямельным падатку (1,7%).

26,6% кансалідаваных даходаў горада забяспечаны плацельшчыкамі Савецкага раёна, істотны ўнёсак у фарміраванне даходаў бюджэту зроблены плацельшчыкамі Маскоўскага (13,1%) і Першамайскага (12,6%) раёнаў.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — ААТ «Белтрансгаз», ЗП «Лукойл-Беларусь2, РУП «Мінск Крышталь», ТАА «Трайпл», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», ТДА «Белнафтагаз», ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», ТАА «Тытунь-інвест», СЗАТ «Энерга-Ойл», ЗТАА «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», ЗП «Слаўнафтахім», ВА «Белэнерга», ЗАТ «Паціо», ААТ «Крыніца», РУП «Мінскаблгаз», якімі ў сукупнасці забяспечана 41,5% кансалідаваных даходаў горада.

На 1 красавіка 2013 года колькасць плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін) склала больш за 300 тысяч, у тым ліку 55.133 арганізацыі, 64.589 індывідуальных прадпрымальнікаў і 186.884 фізічныя асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?