Напярэдадні дзяржаўных і рэлігійных святаў мінская міліцыя лічыць неабходным нагадаць гараджанам і гасцям сталіцы аб разумнай пільнасці і неабходнасці выканання элементарных мер бяспекі.

«Мы заклікаем грамадзян з разуменнем паставіцца да прыманых мер па арганізацыі бяспекі, а таксама просім аказваць праваахоўным органам садзеянне і дапамогу, — адзначае намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Іоскін.

— Праяўляючы пільнасць, трэба звяртаць увагу на падазроных асоб, прадметы, любыя дробязі і паведамляць аб гэтым супрацоўнікам праваахоўных органаў. Не павінна заставацца без увагі з'яўленне незнаёмых асоб і аўтамабіляў, сумніўная разгрузка нейкіх мяшкоў або скрыняў.
Трэба памятаць, што, здавалася б, бяспечны знешні выгляд безгаспадарчага прадмета можа ўтойваць яго сапраўднае прызначэнне».

Паводле слоў прадстаўніка ГУУС, у якасці камуфляжу для выбуховых прылад зламыснікамі могуць выкарыстоўвацца звычайныя бытавыя прадметы, сумкі, пакеты, скруткі, каробкі, парасоны, цацкі і г.д.

«Забытыя» і пакінутыя рэчы не трэба перамяшчаць і аглядаць самастойна, абавязкова трэба выклікаць міліцыю або звярнуцца да найбліжэйшага супрацоўніка праваахоўных органаў. Прычым такія паводзіны павінны стаць нормай жыцця для любога жыхара вялікага горада і не толькі.

Аляксандр Іоскін падкрэсліў, што такія засцярогі ні ў якой меры не накіраваныя на нагнятанне татальнай падазронасці і страху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?