Гурт распаўся сем гадоў таму, але цяпер музыканты аднаго з самых паспяховых беларускіх калектываў Алекс Дэвід і Дзімітр афіцыйна абвясцілі пра сваё ўз'яднанне.

У студзені 2013 г. Atlantica пачала працу над новым матэрыялам. Галоўнай ідэяй стаў запіс па-сапраўднаму дуэтнай песні, з новым больш дарослым гучаннем. Алекс Дэвід напісаў музыку, а даўні паплечнік па групе і сааўтар ўсіх апошніх песень калектыву Ян Брыт выступіў у ролі аўтара кампазіцыі «Home» - першага сумеснага трэка за гэтыя гады.

«Мы запрасілі лепшых музыкаў для запісу скрыпак, ударных, фартэпіяна і гітар, і яны выдатна справіліся з задачай: такога гучання, як у «Home», у нас яшчэ не было», - кажа Дзімітр.

Зараз удзельнікі Atlantica актыўна працуюць над новым матэрыялам і рыхтуюцца адсвяткаваць свой дзесяцігадовы юбілей серыяй канцэртаў у канцы восені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?