Беларуская чыгунка дае пенсіянерам зніжку памерам 50% з 1 мая па 30 верасня пры набыцці праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа.
Зазначаецца, што ў падчас сезонных сельскагаспадарчых работ грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), маюць права на куплю квіткоў за палову кошту праезду.
Спецыялісты звярнулі ўвагу на тое, што дзеянне дакумента ў частцы прадастаўлення льготы не распаўсюджваецца на праезд у электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа,асаблівасцю якіх з'яўляюцца ў тым ліку нумараваныя месцы.