Аўтарытарны лідар Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў упаў з каня падчас скачак у гонар нацыянальнага свята — Дня ахалцекінскага скакуна, паведамляе Бі-Бі-Сі. Бердымухамедаў выйграў забег, але ўжо пасля фінішу яго конь спатыкнуўся, і ён не ўтрымаўся ў сядле.

Відэа падзення з каня прэзідэнта Туркменіі з'явілася ў інтэрнэце, нягледзячы на спробы ўладаў краіны прадухіліць з'яўлення паведамленняў пра гэта ў прэсе.

На відэазапісе бачна, што прэзідэнт ляжыць на зямлі, а затым яго вязе хуткая дапамога, але праз некаторы час ён з'яўляецца на цырымоніі ўзнагароджання без бачных траўмаў.

Ад журналістаў, якія прысутнічалі на скачках, патрабавалі выдаліць запіс інцыдэнту. Мясцовыя СМІ паведамілі толькі пра тое, што прэзідэнт выйграў скачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?